Lay’s і Mark Formelle выпусцілі калекцыю з дранікамі: вось як гэта насіць

Вещи 13.07.2022

Брэнды-гіганты выпусцілі яркую калекцыю з самым мілым і патрыятычным сімвалам Беларусі – дранікам! Расказваем, як гэта насіць і колькі што каштуе.

 

 



 

Што цікавага ў гэтай калекцыі

 

Два вялікія і вядомыя брэнды Lay’s і Mark Formelle зразумелі, што закахаліся ў дранікі. Памяркуйце самі: у Mark Formelle даўно ўжо былі шкарпэткі-бэстселеры з выявай ежы – дранікамі, смятанай, цыбуляй ды салам. А Lay’s ведаюць ва ўсім свеце дзякуючы чыпсам. Да таго ж Lay’s выпусцілі спецыяльныя чыпсы для Беларусі – “Дранікі з мясам па-вясковаму”.

 

Калабарацыя гэтых гігантаў была непазбежнай. Так і атрымалася калекцыя, дзе на ўтульных і якасных рэчах ёсць маленькія выявы вясёлых дранічкаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 



 

Што ўваходзіць у лінейку

 

Цішоткі і касцюмы-двойкі (цішотка+шорты) у памерах ад XS да 2XL у жаночым аддзеле і ад S да 3XL у мужчынскім аддзеле.

 

Для калекцыі абралі белы, жоўты, чорны і блакітны колеры.

 

Каб дапоўніць вобраз, у лінейцы з’явіліся аксесуары – сумкі-шоперы і шкарпэткі, таксама з дранікамі, вядома.

 

 

 

 

 

 

 

 

 



 

Як гэта насіць

 

Гэта цалкам базавыя рэчы з вясёлым элементам у выглядзе дранічкаў. Таму магчымы практычна любыя спалучэнні.

 

Напрыклад, у відэа папулярны стыліст Садаф Валодзька (у яе больш за 300 тысяч падпісчыкаў у TikTok) спалучае камплекты з лінейкі з баваўняным шоперам і белымі красоўкамі. Так можна і ўвечары выйсці пагуляць у парк, і на пікнік ля Свіслачы, і па спелыя чарэшні на Камароўку. Выглядае свежа і міла.

 

 

 

@markformelle

Калекцыя адзення ад Lay’s і MF ўжо ў крамах Mark Formelle! Эксклюзіўна для Беларусі

оригинальный звук - JDMTime

 

 

 

Калі да таго ж у вас ёсць цяльняшка, веласіпедкі і джынсавыя шорты, то, лічыце, ідэальную капсулу на лета вы ўжо падрыхтавалі. Ды і не толькі на лета: дамашняя вопратка таксама мусіць быць зручнай і прыгожай. Дык чаму б ёй не быць яшчэ і з выявай дранікаў?

 

Да рэчаў з калекцыі можна дадаць яркія акуляры, а таксама іранічныя ці інфантыльныя ўпрыгожванні з бісеру, як нам дэманструюць у лукбуку. Гэтак вобразы робяцца больш выразнымі і вострымі.


 

 

 

 

 


 



 

Якія цэны

 

Цэны вельмі дэмакратычныя. Шоперы каштуюць па 15,99 byn, жаночы камплект (цішотка+шорты) – 59,99 byn, мужчынскі камплект – 64,99 byn, пара шкарпэтак – 4,99 byn.

 

 

 

 

 

 



 



 

Для каго гэта калекцыя

 

Па-першае, гэта калекцыя для тых, хто хоча летам выглядаць лёгка і расслаблена. Тут нават думаць не трэба, якую сумку падабраць або якія шкарпэткі. За вас ужо падумалі прафесіяналы.

 

Па-другое, для тых, хто шукае, што набыць у падарунак сябрам на дзень нараджэння ці проста без аніякай нагоды. Таму што і шопер, і шкарпэткі – гэта ідэальныя прэзенты, якія абавязкова спатрэбяцца.

 

Па-трэцяе, для тых, хто любіць бульбачку ў любых фарматах – у выглядзе пюрэ, дранікаў або чыпсаў. А значыць, гэта калекцыя для цябе і для мяне.

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by Lay's Belarus(@lays_by)

 

 

 

Поделиться
Сейчас на главной
Показать еще   ↓